{"title":"Кнігі на беларускай","description":"","products":[{"product_id":"гіброіды","title":"Гіброіды","description":"Сяргей Прылуцкі — панк-літаратар, віртуозны стыліст і хуліганісты выхаванец «обшчэства балотнага гламура». Пранізлівы лірык і адчайны перакладчык з невыноснага на чалавечае. Аўтар кніжак «Герой эпохі стабільнасьці», «Патрыятызм для чайнікаў», «Дзевяностыя forever», «Нічога нястрашнага» і інш. Нарадзіўся ў Берасці. З канца нулявых жыве ва Украіне. Ацалеў падчас расейскай акупацыі Бучы. Гэтая кніга здарылася яшчэ да вайны. Але кранае прадчуваннем хуткага трындзеца. І адвечнай асалодай супрацьстаяння.","brand":"Сяргей Прылуцкі","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53712142139717,"sku":"","price":19.5,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0898\/2488\/7109\/files\/gib1.jpg?v=1746463526"},{"product_id":"валянцін-вяркееў-вера-дачка-флібусцьера","title":"Вера — дачка флібусцьера","description":"Што, як звычайную дзяўчынку зрабіць дачкой капітана піратаў, а пасля кінуць у шторм ля берагоў нейкай паўднёвай краіны, высадзіць на бязлюднай выспе і выправіць на пошукі таты? І ў памочнікі ёй вызначыць двух іншапланетнікаў, адзін з якіх кот, а другі — кіт (хоць і не зусім)? У гэтай кнізе безліч галавакружных прыгод, паміж якімі аўтар схаваў “сакрэцікіˮ: напрыклад, спосаб пабудовы паравой машыны. Калі гатовы да падарожжа, таямніц і нечаканых сяброў — далучайся!","brand":"Валянцін Вяркееў","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":54850583494981,"sku":"","price":19.0,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0898\/2488\/7109\/files\/vera1.jpg?v=1748967365"},{"product_id":"мечыслаў-ян-супрон-залатое-зерне-казкі","title":"Залатое зерне: казкі","description":"Зборнік казак, які вы трымаеце ў руках, — гэта легенды і павер’і, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў маёй сям’і. Гісторыі, пачутыя ў маленстве ад вясковых бабуль і дзядуль, натхнілі мяне на напісанне гэтай кнігі. Беларуская вёска — сапраўдны рэлікт старадаўніх уяўленняў і звычак нашых продкаў. Магчыма, сёння гэта здаецца дзіўным, але нават у самым канцы ХХ стагоддзя сярод вясковых людзей на Лідчыне існавала (і працягвае існаваць!) шмат забабонаў і вераванняў, якія сваімі каранямі сягаюць у дахрысціянскія часы. Напрыклад, мая бабуля Юзэфа была ўпэўнена ў тым, што яе суседка па хутары наводзіць чары і крадзе ў кароў малако. А бабуля Галя пераконвала, што рапуха, якая забралася ў хату, — праяўленне нячыстай сілы, і каб адвесці няшчасце, трэба яе спаліць у печцы. Усе гэтыя гісторыі я не забыў і пераказаў сваім чытачам.","brand":"Мечыслаў Ян Супрон","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":54850583855429,"sku":"","price":18.0,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0898\/2488\/7109\/files\/zal1.jpg?v=1748966099"},{"product_id":"карнэль-макушыньскі-дябал-з-сёмага-класа","title":"Д'ябал з сёмага класа","description":"Карнэль Макушыньскі. Д’ябал з сёмага класа Гістарычны дэтэктыў На беларускай мове. Пераклад з польскай Людмілы Дрык. Галоўнаму герою, Адаму Цісоўскаму, сямнаццаць. Д’яблам яго празвалі не за дрэнныя паводзіны, а за тое, што ён умее разгадваць вельмі складаныя, невырашальныя на першы погляд задачы. І зусім ён не д’ябал, а шчыры, сумленны, адказны і адважны хлопец. Падзеі – загадкавыя, прыгодніцкія, дэтэктыўныя – пачынаюцца ў Варшаве, а потым пераносяцца ў шляхецкую сядзібу непадалёк ад Вільні. Адась і яго сябры, разблытваючы таямніцы і загадкі, шукаюць адказы ў здарэннях 1813 і 1863 гадоў","brand":"Карнэль Макушыньскі","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":54850583953733,"sku":"","price":13.0,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0898\/2488\/7109\/files\/cem1.jpg?v=1748965873"},{"product_id":"андрэй-скурко-стукі-грукі-што-за-гукі","title":"Стукі-грукі — што за гукі","description":"Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты. 0+ Кардонная кніжка з вершамі Андрэя Скурко і малюнкамі Волі Кузьміч. Гісторыі пра інструменты і іх магчымасці.Свежыя навіны!Чаму зайцам забаранілі праносіць у рэйсавыя аўтобусы адкруткі?Кот схапіўся за дрыль: што ён задумаў?Падсілкаваўшыся кашай, перакусваем жалезны дрот! Стукі-грукі —Што за гукі?Малаток я ўзяў у рукі.Ён вялікі і цяжкі.Я іду шукаць цвікі!","brand":"Андрэй Скурко","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":54850584215877,"sku":"","price":18.0,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0898\/2488\/7109\/files\/stuki1.jpg?v=1748965171"},{"product_id":"сяргей-календа-хлопчык-томчык-tomcyk-the-boy","title":"Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy","description":"Сем кароткіх гісторый з рэальнага жыцця пра малога хлопчыка Томчыка і яго сям’ю. Вершы ў прозе на беларускай і англійскай мовах. Змест Сонца Томчыку вельмі горача і хочацца спаць, але заснуць ён не можа, а толькі плача. Разам з ім плачуць мама, тата, фінікавыя пальмы, валізкі і нават Тутанхамон. Машыны Томчык з татам ідуць выбіраць машынку — і нягледзячы на вельмі складаны выбар, дамаўляюцца! (Назвы ўсіх магчымых машынак па-беларуску і па-англійску!) Мора Ці можна назваць морам лужыну або басейн? Можна, калі яны прыносяць гэтулькі ж радасці! Мячыкі Томчык збіраецца на двор і шукае свае мячыкі. У яго іх страшэнна шмат: і футбольны, і баскетбольны, для тэнісу і гульні ў валейбол, а болей за ўсё — вясёлых паскакунчыкаў. Але пакуль іх усе знойдзеш пад ложкам і за канапай, напаткаеш і іншыя цікавыя рэчы. Аёй, хоць бы паспець, пакуль не пайшоў дождж! Хованкі А вы ведаеце, дзе найлепшае месца, каб ніхто не знайшоў? Простыя рэчы Гісторыя, якая раскрывае Томчыкаў рэцэпт шчасця. Сон Сям’я Томчыка едзе ў Вільню — і хлопчыку вельмі хочацца ўсяго таго, чаго няма ў машыне. І толькі прыехаўшы, ён знаходзіць тое, чаго хацелася напраўду. Друк каляровы, папера крэйдаваная, вокладка паўцвёрдая, ілюстрацыі. 43 с.Рэкамендацыя ўзросту: 2-5 гадоў Seven short stories from real life about the little boy Tomčyk and his family. Prose poems in Belarusian and English. Color printing, coated paper, semi-hard cover, illustrations. 43 p.Recommended age: 2-5 years","brand":"Сяргей Календа","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":54850587918661,"sku":"","price":14.0,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0898\/2488\/7109\/files\/hlop4ik1.jpg?v=1748964883"},{"product_id":"эліяш-барт-джа-легенда-аб-забраным-сэрцы","title":"Джа: Легенда аб забраным сэрцы","description":"Гісторыя пра дыназаўра Джа, які збіраў дзівосныя рэчы: пёркі, ракушкі, камяні. Яго родны востраў захапілі жорсткія монстры, якія занялі найлепшыя для пражывання мясціны і забаранілі памятаць пра мінулае. Аднак жа Джа паміж спакоем і змаганнем выбраў барацьбу, і ўрэшце захопнікам давялося хавацца па слізкіх норах. Мастак кнігі Багдан Даўгяла.","brand":"Эліяш Барт","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":54850587984197,"sku":"","price":9.0,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0898\/2488\/7109\/files\/dja1.jpg?v=1748964546"},{"product_id":"андрэй-скурко-хто-жыве-ў-гаражы","title":"Хто жыве ў гаражы","description":"Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі Кардонная кніжка з вершамі Андрэя Скурко і малюнкамі Волі Кузьміч. Пра транспарт і яго выпрабаванні. Усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца і адвальвацца — ведаем, што любяць малыя!","brand":"Андрэй Скурко","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":54850588410181,"sku":"","price":18.0,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0898\/2488\/7109\/files\/garazh.jpg?v=1748964048"},{"product_id":"уладзiмiр-сцяпан-ваука","title":"Ваука","description":"Гэта кніга апавяданняў і мініяцюр Уладзіміра Сцяпана ўмацоўвае яго рэпутацыю аднаго з найлепшых айчынных майстроў малой прозы. Лаканічныя, празрыстыя тэксты, у якіх няма ніводнага лішняга слова, зробленыя паміж мастацкай дакументалістыкай і аўтафікшнам. На першы погляд яны належаць да традыцыі чыстага рэалізму, але пры ўважлівым чытанні лёгка пабачыць, што аўтар адкрывае ў сваіх героях спрадвечную душу беларускага народа.","brand":"Уладзiмiр Сцяпан.","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":55076422615365,"sku":null,"price":22.0,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0898\/2488\/7109\/files\/vayka1.jpg?v=1752699119"},{"product_id":"света-бень-лiна-хесе-беспрацоунае-дрэва","title":"Беспрацоунае дрэва","description":"Гісторыя дрэва, якое вымушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё працавала… дрэвам. Яго чакае дарога, напоўненая прыгодамі, часам цудоўнымі, часам небяспечнымі, а часам і зусім нечаканымі. Гэта гісторыя пра тое, што кожны можа дапамагаць іншым, знайсці сяброў і сваю вартую справу. Нават калі ты пазбаўлены дому і звыклага ладу жыцця.","brand":"Света Бень","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":55076424548677,"sku":null,"price":30.0,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0898\/2488\/7109\/files\/dreva1.jpg?v=1769445321"},{"product_id":"аляксей-носау-па-за-межамi-мпоi","title":"Па-за межамi мпоi","description":"БЕЛАРУСЬ БУДУЧЫНІ Уявіце сабе краіну, дзе дэмакратыя даўно ўжо перамагла, а людзі жывуць у згодзе з прыродай, навукай і самімі сабой. Гэта Беларусь, не выдумка, а магчымасьць, якая можа стаць рэальнасьцю. Сьвет, у якім хочацца застацца назаўсёды цудоўная рамантыка, прыгожае каханьне, навука, што захапляе ўяўленьне, і крыху філязофіі пра сьвет, блізкі да ідэальнага. Грамадзтва, у якім захоча жыць кожны разумны чалавек.","brand":"Аляксей Носау","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56715145183557,"sku":null,"price":15.0,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0898\/2488\/7109\/files\/nosov2.jpg?v=1767387675"},{"product_id":"даря-ракава-я-мы-эмiграция","title":"Я\/Мы Эмiграция","description":"Эміграцыя - гэта нешта большае, чым чамадан, вакзал і новы адрас. Гэта сустрэча са страхамі і перадузятасьцямі, новыя сябры і страты, гэта шанец пражыць некалькі жыцьцяў у адным. Для тых, хто толькі рыхтуецца зьехаць, кніга стане практычным дапаможнікам як перажыць першы год, пераадолець напружаньне і не згубіць сябе. Для тых, хто ўжо прайшоў гэты шлях, яна напамінае пра ўласныя крокі і адкрыцьці. А для тых, хто застаўся дома, гэта магчымасьць зазірнуць у чужое жыцьцё і па-сапраўднаму зразумець, што хаваецца за словам эміграцыя.","brand":"Дар'я Ракава","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56715180048709,"sku":null,"price":14.0,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0898\/2488\/7109\/files\/ya-mibel.jpg?v=1767387415"},{"product_id":"петр-уманскi-раз-два-тры-чатыры-два","title":"Раз два тры чатыры два","description":"Крымінальны артыкул № 342 КК РБ — прысуд для тысяч беларусаў. Паводле яго асуджаюць за ўдзел у пратэстах 2020 году. Гэтая кніга — асабістая гісторыя. Што адчувае чалавек, калі клацаюць кайданкі? Як захаваць сябе ў турме, калі ты ня злачынца? Што адбываецца з сьвядомасьцю, калі цябе вырываюць з волі? Гэтая кніга — эмоцыя, боль, крык, памяць. Здзічэлая рэальнасьць. Сучасная Беларусь. Адно неасьцярожнае слова…Адзін лішні фотаздымак…і ты ўжо ня вольны чалавек. Ты ў турме.Гэта кніга ня пра палітыку.Яна — пра тое, як увесь твой сьвет можа зьнікнуць за адну ноч.Пра сыстэму, пра людзей, пра маўчаньне.Пра тое, што застаецца, калі свабоды ўжо няма.","brand":"Петр Уманскi","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56715192107333,"sku":null,"price":18.0,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0898\/2488\/7109\/files\/raz.jpg?v=1767385079"},{"product_id":"зьмiцер-бурбуцъ-крыптаствалы","title":"Крыптаствалы","description":"СЬМЯЯЦЦА - ЗНАЧЫЦЬ ПЕРАМАГЧЫ Музыкі ВІА Крыптаствалы сумленна прайшлі праз агонь, ваду і медныя трубы профільных кабінэтаў. Іх творчасьць падзарадзілі патрыятызмам, ідэалёгіяй і любоўю да мірнага неба. Але нешта пайшло ня так... Чаму? Даведаецеся з п'есы! Спойлер Не абышлося бяз унутраных ворагаў, Калектыўнага Захаду і зайздросьнікаў унікальнай эканамічнай мадэлі. Гэтая кніга нагадвае калі мы ўмеем сьмяяцца зь іх, значыць мы ўжо перамаглі. Сьмех раззбройвае страх, агаляе абсурд і дае свабоду называць рэчы сваімі імёнамі. Гэта запрашэньне быць ня проста гледачом, але саўдзельнікам праўды.","brand":"Зьмiцер Бурбуцъ","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56715225923909,"sku":null,"price":9.0,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0898\/2488\/7109\/files\/istoria.jpg?v=1767381850"}],"url":"https:\/\/www.babelbooks.at\/collections\/%d0%ba%d0%bd%d1%96%d0%b3%d1%96-%d0%bd%d0%b0-%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%b0%d1%80%d1%83%d1%81%d0%ba%d0%b0%d0%b9.oembed","provider":"Babel Books. Vienna.","version":"1.0","type":"link"}