{"product_id":"мечыслаў-ян-супрон-залатое-зерне-казкі","title":"Залатое зерне: казкі","description":"Зборнік казак, які вы трымаеце ў руках, — гэта легенды і павер’і, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў маёй сям’і. Гісторыі, пачутыя ў маленстве ад вясковых бабуль і дзядуль, натхнілі мяне на напісанне гэтай кнігі. Беларуская вёска — сапраўдны рэлікт старадаўніх уяўленняў і звычак нашых продкаў. Магчыма, сёння гэта здаецца дзіўным, але нават у самым канцы ХХ стагоддзя сярод вясковых людзей на Лідчыне існавала (і працягвае існаваць!) шмат забабонаў і вераванняў, якія сваімі каранямі сягаюць у дахрысціянскія часы. Напрыклад, мая бабуля Юзэфа была ўпэўнена ў тым, што яе суседка па хутары наводзіць чары і крадзе ў кароў малако. А бабуля Галя пераконвала, што рапуха, якая забралася ў хату, — праяўленне нячыстай сілы, і каб адвесці няшчасце, трэба яе спаліць у печцы. Усе гэтыя гісторыі я не забыў і пераказаў сваім чытачам.","brand":"Мечыслаў Ян Супрон","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":54850583855429,"sku":"","price":18.0,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0898\/2488\/7109\/files\/zal1.jpg?v=1748966099","url":"https:\/\/www.babelbooks.at\/products\/%d0%bc%d0%b5%d1%87%d1%8b%d1%81%d0%bb%d0%b0%d1%9e-%d1%8f%d0%bd-%d1%81%d1%83%d0%bf%d1%80%d0%be%d0%bd-%d0%b7%d0%b0%d0%bb%d0%b0%d1%82%d0%be%d0%b5-%d0%b7%d0%b5%d1%80%d0%bd%d0%b5-%d0%ba%d0%b0%d0%b7%d0%ba%d1%96","provider":"Babel Books. Vienna.","version":"1.0","type":"link"}